• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
20:40 

Боже мой. Дожились.
Выясняем отношения с сестрой вконтакте.
Так странно.
Разногласия.
Расстояние.
Холода.

20:06 

Ты разбиваешь мне все сердце.
Как можно верить в лучшее, когда день за днем все лучшее старается исчезнуть?
Привычки-страсти-безобидныеразвлечения. Ты перестала быть особенной.
Невыносимо.
Ты разбиваешь мне все сердце. Ты мне не друг, если себе не друг.

19:13 

Ужо чацвер. І калі гэта час так міма мяне прайшоў??
Наступны тыдзень будзе залежаць ад маіх выходных.
А на выходных я буду дома.
А дома я нічога не раблю.
Які мы можам зрабіць вывад?
Да. Наступны тыдзень будзе дупай.
Ура, таварышчы.

21:37 

Ну што ж, Жэнь. Вяртайся.
Я ўжо сумую.
Можа мы ніколі і не ўбачымся зноў.
Можа ніколі і не пачуем адзін аднаго.
Пішы лісты.
Пішы.
Цяпер мне не адзінока. Не самотна. Не сумна. Я цябе адпускаю.

20:22 

А ў Мінску пасля гей-вечарыны амаль не да смерці збілі маладога чалавека :)

22:03 

Гэта нейкі фінал ці новая старонка. Не зразумела. ))
У мяне вельмі вялікая і дружная сям'я. Дзядуля, бабуля, дзядзечкі, цётачка. Здаецца, што ўсё ж такі Кацярына не адна.
Катлеткі і шчырая ўсмешка, гісторыі жыцця, войны, ордэн, цёплая машына і добрыя словы. Дом.
Божачкі, я дома. Трамвай цяпер мой шлях да дому.
Лена, дзе ты, мая любімая? Эх. Можа кінуць усё ды пайсці ў манахі? ))
Вельмі проста. Не пра мяне. Я люблю смерць і готыку. )
Я люблю жыццё, і мне прыемна марозіць рукі і не заўважаць позіркі мужчын.
У мяне ўсё добра. Як бы ні было цяжка.
Вазьмі гэтую песню да сэрда. І зрабі яе лепшай.

Прослушать или скачать The Beatles Beatles - Hey Jude бесплатно на Простоплеер

18:03 

Пакрыху адкрываю для сябе Мінск. Менск? Мінск.
Першапачаткова - самы жудасны горад. Шмат людзей, машын, сумных стомленых вачэй і непатрэбнасць. Нікому ты тут не патрэбны. Спачатку гэта вельмі балюча б'е ў грудзі. А потым неяк і прасцей. Неяк і не такой дзіўнай падаецца гэта непатрэбнасць.
Я хаджу ў інтэрнацыянальны хор. Гэта вельмі чароўная рэч. Гук валодае тваім целам. Ты разумееш, што ты частка цэлага, а не асбоны слуп пасярод дарогі. З дапамогай кожнага з нас робіцца штосьці вельмі прыгожае. Кожны голас мае сваю вагу і значнасць. Кожны, але не асобны.
Мінск хаваецца не на Незалежнасці і не на Нямізе. Мінск хаваецца на Пралетарскай і на Грушаўцы.
Шабаны-Шабаны-Шабаны.
Я ўжо пачынаю любіць гэты горад.
А тое, што непатрэбны.... Перажывем.

15:42 

а мая галава зараз помніць толькі песні))))
Хораша. І добра))))
Вось ведаеце, калі хораша і цепла?? Вось мне зараз так)))
Усё ж Вова малайчынка. Але ж такое дзіцё... Сталей за мяне, маладзей за мяне.

19:07 

Вось, што я вам скажу))
Калі раней ты бачыў толькі аднаго чалавек, не бачыў сонца, нябёсаў, дрэвы.. Калі ты не бачыў вялікую колькасць твараў вакол сябе, а бачыў толькі адзін твар. Яго твар.
Потым ты сустракаеш чалавека, які адчыняе табе вочы. Які паказвае, як цудоўна гэта - жыць.
Жыць і бачыць. Жыць і адчуваць. Жыць і быць свабодным.
Я цябе больш не кахаю) Цяпер ты толькі мінулае. Цёплае і сонечнае. Проста болей не кахаю)
Проста цяпер я адчуваю сябе шчасліваю.
Проста зараз я шчырая і чыстая.
Проста зараз я - гэта я)))

01:20 

Я. Цяпер проста я. Як жа гэта цёпла і па-летняму))
Разам.

17:19 

Трэба распавясці пра свае падзеі.
А то, мабыць, за мяне хто-небудзь ужо і хвалюецца о.о
У мяне ўсё добра)))
Ну.. Часова добра, часова не вельмі. Але ж усё роўна атрымліваецца, што добра, бо хваробу я не лічу, а жыццё зараз ва ўсе бакі цягне)))))
Цікаўна, але ж акрамя знойдзеннага магілёўскага Патрыка, які на год старэй за Нскага, я знайшла яшчэ і магілёўскага Ампера. Які таксама на год старэй за нашага.
І я так воьс вырашыла, што дзесьці пад Тулай ёсць такая ж я. Толькі маладзей за мяне на год О_о
А яшчэ мы хадзілі калядаваць!)))))))
Гэта было 8 студзеня)))) Было цудоўна і выдатна)))) Бачыла дзядзю Пецю!!))) Як жа я па ім сумую..
А яшчэ так здарылася, што мая этнаграфічная сям'я - самая лепшая і цёплая))))))
Учора Дашка і Танька павіншавалі мяне ў выдатнейшым выглядзе! Яны мне падарылі букет кветак і кнігу. Я шчаслівая, што зараз мы з Таней маем лепшыя зносіны, бо агульная справа нас зблізіла)))
Я шчаслівая, што Дашке спадабаўся наш падарунак))))
Віталь проста дзіўны. Вось яны - магілёўскія ірландцы, каб іх)))
Саша патэлефанавала з Мінска. Яна такая пазітыўная!!!! )))))) Каб усім быць такімі рыжымі і пазітыўнымі, як Саша)))))))
Паеду да яе калі-небудзь у госці о.о
Кот зараз зусім тоўсты ... Але ж ну такі сімпотны!)))) Што аж дзіву даюся)))
Ампер учора патэлефанаваў)))) Гы))) Канешне, сувязь сказала свае слова, але ж усё роўна прыемна))) Бо я на яго крыўдзіцца ўчора ўжо пачала. Не хацеў віншаваць -_-
Але ж сёння дадому. Усць-Пуць, Іркутск, Масква, Тула !))))
І дома. Ура))) Чытала сёння нашы смскі))))) Колькі ўсяго ж было....))))
Нянавісць - дрэннае пачуццё. Памятайце гэта. Ненавідзяць толькі слабыя. Таму любіце жыццё і кожнага, каго вы ведаеце.
Зараз так прыемна на душы)))
І цёпла. Проста таму, што сёння яшчэ адзін дзень жыцця..)))
Кацька, я таксама пайду на Сушку! о.о
Разам з Наталькай. Калі хочаш - далучайся)))
Наталька цудоўная))

А яшчэ, Вольга навучыла мяне танчыць таўкачыкі.
А яшчэ.. Мне цяпер можна гуляць пасля 22 о.о

00:01 

Магілёўскі Патрык - гэта проста сапраўдная копія нскага Патрыка О__О
Я ўжо дзівілася, дзівілася... А цяпер яшчэ боль здіўляюся...

23:42 

Сёння дзень разумення.
Сёння я і ненавідзела, і любіла, і плакала.
Зараз хораша)))
Верыце, часцей за ўсё мы і не ведаем, што аслеплі. Мы лічым, што бачым усё такім, якім яно ёсць на самай справе. Але ж усё зусім не так.
І вось калі мы пачынаем бачыць, мы пачынаем любіць жыццё. Кахаць жыццё. Як нешта вялікае і моцнае.
"Взрослеешь вот что Катя-Катя))" - Мабыць Арцёмка праў?))
Я цябе кахаю, жыццё. Чуеш? Кахаю. Усім сэрцам і душой.
Сумна толькі, што ажаніцца на цябе нельга))
Сябры! Ірынка, Кацька, Аліна, яшчэ адна Кацька і ўсе-ўсе-ўсе, хто гэта можа прачытаць. Я вас люблю. Ведайце гэта.
Ніколі не пакідайце мяне.

23:45 

Слухайце!!!

21:55 

А я знайшла магілёўскага Патрыка.
Аднолькавасць так і прэ.

23:31 


Яшчэ вось такі маленькі ўспамін.))))
130 год Я. Коласу.

22:25 

Сёння быў выдатны дзень. Новыя людзі, новыя твары, новыя песні, новыя пачуцці.
Ўсё гэта робіць маё жыццё нейкай дзівоснай жывёлінай.
Не ведаю, колькі яшчэ трэба часу, каб новае стала сталым і родным, але ж лічу, что не вельмі шмат.
Зараз трэба будзе перапісаць тэксты. Я хачу спяваць з імі.

18:58 

Цяпер мой дзённік, як сапраўдны беларус, размаўляе по-беларуску))
Не ведаю, спадабаецца вам гэта ці не, але жыцце занадта кароткае, каб увесь час думаць толькі пра іншых.
Я хачу жыць. Прабачце, калі на мяне былі іншыя планы)))

16:11 

И тут мне выдались минутки на пост)))
Я люблю минутки на пост.
На выходных я была вся в олимпиадах. Заняла почетное второе место на химии)) Ура!
Это было тяжело.
Единственное, что грело душу, так это то, что я теперь знаю, как получить красивый зеленый цвет меди из ярко-синего.
Это здорово)))
Жизнь кидает во все стороны света.
Новые лица, новые люди, новое всё.
Это замечательно, хоть и утомляет. Слишком много ответственности на меня бухают. Слишком многие на меня полагаются. Тяжело носить на плечах надежды.
Нужно оправдывать себя.

23:28 

Иркутск...
Как на иголках с Леной.

Зялёны дзеннік

главная